17 октября 2019 в 15:10
393
vitalhurkou Re post @symbalby 29 кастрычніка а 20 гадзіне ў Курапатах адбудзецца музычна-літаратурная акцыя "Ноч расстраляных паэтаў". Запрашаем далучыцца: kurapaty29.by.
29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры.
За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі.
Паэты, навукоўцы, грамадскія дзеячы — усе яны годныя нашай памяці.
Такога злачынства ня ведае гісторыя ніводнай еўрапейскай дзяржавы. Гэты выпадак не ўспамінаецца ў школьных падручніках гісторыі, яго ігнаруюць выкладчыкі ў ВНУ, ён пакуль ніяк не адлюстраваны ў масавай культуры.
Таму дзеля ўшанавання памяці нявінна забітых паэтаў і пісьменнікаў у кастрычніку праводзіцца інфармацыйная кампанія і шэраг актыўнасцей.
Вы просмотрели самые новые посты. Более старые доступны в Instagram –
@vitalhurkou